Чарговае ДТЗ

Актуальное

знак ДТП2На дарозе Браслаў – Паставы, непадалёк ад вёскі Злота, 15 кастрычніка адбылося чарговае ДТЗ.
Браслаўчанін, кіруючы аўтамабілем “Аўдзі”, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, вадзіцель, на шчасце, не пацярпеў. Як высветлілася ў ходзе разбору, вадзіцель проста ехаў даволі хутка, нягледзячы на стан дарожнага пакрыцця і дождж.

Уладзімір Лапко, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Браслаўскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *