Акультурванне прадоўжыцца

Актуальное

IMG_7975 (Small)Пратоку, якая злучае возера Навята з Дрывятамі, апошні раз ачышчалі гадоў 20 таму назад. Рабілася гэта тады па ініцыятыве былога галоўнага інспектара рыбааховы Івана Курыловіча з мэтай стварэння спрыяльных умоў для міграцыі рыбы з вадаёма ў вадаём. У хуткім часе акультураны канал стаў любімым месцам веснавой рыбалкі для гарадскіх рыбаловаў-аматараў. Памятаю, як у «клёвыя» дні для тых, хто «праспаў», ўжо не знаходзілася месца, каб закінуць вуду.
Але ішлі гады, прырода брала сваё, пратока пакрысе зарастала хмызняком і балотнай расліннасцю і стала не толькі непрыгоднай для рыбалкі, а і непрывабнай. Гэтай восенню, па просьбе жыхароў горада, раённыя ўлады вырашылі зноў акультурыць гэтую водную артэрыю. Сіламі жыллёва-камунальнай гаспадаркі яна была ачышчана ад расліннасці, меліяратары паглыбілі русла, выратавальнікі прамылі заіленыя трубапераезды. Цяпер ЖКГ вядзе падсыпку берагоў, а нацыянальнаму парку даручана заняцца акультурваннем пратокі ад аб’язной дарогі ў глыб воз. Дрывяты.
Такім чынам, тое, што бачаць чытачы на гэтым здымку, яшчэ не канчатковы варыянт. Акультурванне будзе прадоўжана і, можна спадзявацца, што вясной на пратоцы зноў пачнуць збірацца рыбаловы-аматары.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *