Як павяжаш гальштук

Актуальное

IMG_5869 (Large)У многім яны падобныя, піянеры XX і XXI стагоддзяў. Піянерскімі атрадамі, дружынамі, што носяць імёны герояў, нават піянерскім салютам і гальштукамі, з той толькі розніцай, што раней гальштукі былі цалкам чырвоныя, а цяпер чырвона-зялёныя, як і сцяг нашай краіны. Таму не дзіўна, што Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя стала пераемніцай Усесаюзнай, яе лепшых традыцый, цікавых калектыўных спраў, імкнення кожнага піянера быць прыкладам для іншых школьнікаў і ў вучобе, і ў паводзінах, і ў сваім жаданні быць першым ва ўсіх карысных пачынаннях.
У радах піянерыі Браслаўшчыны налічвалася 1779 чалавек, а ў мінулую суботу на раённым злёце піянерскіх арганізацый дружная сям’я папоўнілася 19 навучэнцам гімназіі. Па даўняй добрай традыцыі піянерскія гальштукі ім павязалі ганаровыя госці злёту педагогі-арганізатары ўстаноў адукацыі раёна.
У сваім віншавальным слове старшыня раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Дзіяна Тарун адзначыла, што сённяшнія юныя піянеры жывуць у няпросты, але цікавы час, які патрабуе глыбокіх ведаў, высокай чалавечнасці і культуры, таму падмурак сваёй будучыні трэба закладваць з дзяцінства, здзяйсняючы добрыя і цікавыя справы.
Пасля спаваздачы за мінулы навучальны год старшыні раённай піянерскай арганізацыі прайшло ўзнагароджанне самых актыўных піянераў, лепшага важатага, педагогаў-арганізатараў і дружын.
Падчас мерапрыемства школьнікі дэманстравалі свае шматбаковыя таленты. На сцэны гучалі песні, вучні СШ №2 паказалі гумарыстычную сцэнку пра Чырвоную Шапачку на новы лад. Пасля закрыцця злёту для ўсіх удзельнікаў дзейнічалі творчыя пляцоўкі.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *