Хроніка здарэнняў

Актуальное

Ñàðàòîâñêèé èíñòèòóò ÌÂÄ Ðîññèè• У Браслаўскі РАУС звярнуўся браслаўчанін. Мужчына паведаміў, што некалькі дзён адсутнічаў на сваёй дачы ў в. Муражы. Калі ж вярнуўся, то недалічыўся на дасе дома 12 лістоў андуліна коштам каля 1 млн. рублёў.
• Трагічны выпадак адбыўся ў в. Станкавічы. У сваім дачным доме мёртвым быў знойдзены жыхар г. Мінска. Як стала вядома пазней, 38-гадовы мужчына прыехаў на Браслаўшчыну адпачываць. Да сябе ў кампанію запрасіў непрацуючага 19-гадовага жыхара агр. Дрысвяты, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Быццам спачатку ўсё было добра, але мужчыны пасварыліся, і мясцовы хлопец пачаў біць госця з Мінска. Калі ж спыніўся і зразумеў што ўчыніў, не выклікаў “хуткую дапамогу”, а ўцёк. Мінчанін жа ад атрыманых траўмаў памёр.
• Сумеснае ўжыванне алкаголю прывяло да сваркі пару з агр. Друя. Пасля чаркі-другой мужчына ў гневе пырснуў на сваю сужыцельку бензін і, схапіўшы запалкі, пачаў ёй пагражаць.
• Адказваць перад законам давядзецца браслаўчанцы. Жанчына з’яўлялася матэрыяльна адказнай асобай і працавала прадаўцом-нарыхтоўшчыкам у адным з магазінаў раёна. З жніўня 2010 па люты 2013 года яна запісвала несапраўдныя даныя пра здаўшых другасную сыравіну і яе колькасць. Такім чынам прадавец украла грашовыя сродкі райпа на суму каля 263 410 230 рублёў, ці 2634,1 базавых велічынь.
• У Браслаўскі РАУС патэлефанавала прадавец з магазіна в. Луні. Жанчына паведаміла, што ноччу сюды ўлезлі злодзеі. Яны вынеслі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму каля 20 906 037 рублёў. Па гарачых слядах грабежнікаў знайшлі. Аказалася, што гэта ўчынілі два непрацуючыя жыхары раёна, у іх і знайшлі частку ўкрадзенага.
• Па дапамогу ў міліцыю звярнуўся жыхар г. Віцебска. Мужчына паведаміў, што з яго дачы ў в. Дубраўка ўкралі матацыкл коштам каля 1 млн. рублёў. Пазней стала вядома, што матацыкл прыбраў да рук не раз судзімы жыхар в. Богіна.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.

Па зводках РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *