998e9c8d90f60678d3634309bfa6fddd-big

Праграма будаўніцтва напружаная

Актуальное

998e9c8d90f60678d3634309bfa6fddd-bigБудаўніцтва жылля з’яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Браслаўскі раён не першы год у ліку лідараў сярод сельскіх раёнаў вобласці па колькасці ўводзімага ў эксплуатацыю жылля. У мінулым годзе, напрыклад, яго было пабудавана звыш 16 тысяч м кв. Тым не менш праблема гэта не страчвае актуальнасць, бо ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў стаяць каля 700 грамадзян.
На пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло на мінулым тыдні, абмяркоўвалі ход выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва ў раёне ў 2013 годзе. Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юрый Міраш, сёлета рашэннем аблвыканкама даведзена асноўнае заданне ўвесці ў эксплуатацыю 21 тыс. м кв. жылля, што на 5 тыс. м кв. больш, чым у мінулым годзе. А за 8 месяцаў года пабудавана толькі 44% ад задання. І выканаць яго да канца года вельмі праблематычна. Справа ў тым, што змяніліся ўмовы крэдытавання шматкватэрак (Указ Прэзідэнта №246 ад 30 мая 2013 г.). Пляцоўка для будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома долевага будаўніцтва падрыхтавана. Але пры кошце будаўніцтва 1 м кв. у 8,968 млн. руб. крэдытуецца толькі 4 млн. 600 тыс. (Пастанова Саўміна ад 06.11.2012 г. №1023). Астатнія — гэта ўласныя сродкі грамадзян. Таму жадаючых узводзіць долевы дом няма. Такая ж сітуацыя і з ЖБСК №10.
Недахоп крэдытных рэсурсаў стрымлівае ўвод у эксплуатацыю і 3 дамоў у сельгасарганізацыях.
Што тычыцца індывідуальных забудоўшчыкаў, то хоць імі і ўведзена ў эксплуатацыю 68% ад агульнага ўводу жылля, але многія гаспадары не спяшаюцца афармляць ва ўстаноўленым парадку жылыя дамы, нягледзячы на высокую ступень іх гатоўнасці. Юрый Міраш паведаміў, што ўсім такім забудоўшчыкам адпраўлены пісьмы з папярэджаннем у 2-месячны тэрмін явіцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва для прыёмкі дома ў эксплуатацыю. У адваротным выпадку на падставе ўказа Прэзідэнта “Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач” райвыканкам будзе ініцыіраваць адабранне зямельнага ўчастка і незавершанага будаўніцтвам жылога дома.
Прынятае рашэнне райвыканкама скіравана на тое, каб максімальна выканаць устаноўленае заданне па будаўніцтве жылля.

Казімі Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.