Перамога чараўніц салодкай краіны

Власть и общество

IMG_5878 (Small)

Прадукцыя Браслаўскага хлебазавода неаднаразова ўдзельнічала ў шматлікіх выставах і аглядах. І ў скарбонцы нашых хлебапёкаў і кандытараў шмат дыпломаў і медалёў. Вось і сёлета на рэспубліканскім аглядзе якасці выбараў «Ласунак — 2013», які правадзіўся ў рамках міжнароднай выставы «Хлебная і кандытарская справа» у Мінску,пернікі «Андрэеўскія» і торт «Карамельны дэсерт» адзначаны дыпломам і сярэбраным медалём.

Ганарова атрымаць другое месца ў такім прэстыжным конкурсе. На ім, як адзначыла загадчык вытворчай лабараторыі хлебазавода Галіна Карла, прадставілі сваю прадукцыю амаль усе прадпрыемствы краіны і нашы суседзі з Расіі, Украіны. І ўжо па гэтым можна меркаваць пра яго значнасць.
Пернікі і торт на сёлетні агляд якасці вырабаў выпякала згуртаваная брыгада кандытарскага цэха ў складзе А. Красняковай, В. Трышчынскай, А.Ванагі, І. Ластоўскай, М. Крумінай. Цяжка ўявіць колькасць відаў прадукцыі, якая падуладна невялічкаму калектыву з пяці чалавек, — пячэнне, прысмакі мучныя, пірожнае, кексы… У большасці з іх працоўны стаж дасягае 20 гадоў, таму добра ведаюць усе тонкасці «салодкай» справы.
Дружны калектыў цэха працуе зладжана і плённа, — кажа Галіна Карла, — у кожную выпечку жанчыны ўкладваюць часцінку сваёй душы, заўсёды стараюцца праявіць фантазію, увесь час удасканальваюць сваё майстэрства.
Менавіта гэта і ёсць аснова поспеху, што і прывяло у такім сур’ёзным конкурсе да высокай ацэнкі іх прафесійных якасцей.

 

Алена Пятушка

Фота аўтара.IMG_5888 (Small) IMG_5890 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *