На пагранічным пасту

Государственная пограничная политика

a_8316e7edТайнае становіцца яўным
Пры выездзе з Беларусі на беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску “Урбаны” ўвагу полацкіх пагранічнікаў прыцягнуў падазроны грузавы аўтамабіль. Пасля агляду ў машыне “Рэно” яны знайшлі цыгарэты, не прад’яўлення да мытнага афармлення. Тытунёвыя вырабы былі схаваны пад кабінай у бамперы. Пры гэтым дабрацца да схованкі магчыма было толькі пасля таго, як дэманціравалі яго частку. Падчас агляду кабіны грузавога аўтамабіля першапачаткова былі знойдзены некалькі дзясяткаў блокаў. Але як толькі вадзіцель даведаўся, што яго транспартны сродак накіроўваюць у мытню на паглыблены агляд, вадзіцель прызнаўся, што перавозіў 72 блокі цыгарэт. Аднак пасля праверкі французскага цягача колькасць схаваных цыгарэт узрасла да 248 блокаў (2482 пачак). Тытунёвыя вырабы марак “Мінск”, “Вінстан”, “НЗ”, “Слім” з беларускімі акцызамі ацэнены ў 16 млн. 458 тысяч рублёў. Цягач затрыманы да рашэння суда, ён ацэнены ў 250 млн. рублёў і верагодней за ўсё будзе канфіскаваны.
Нелегальнымі сцежкамі
Нядаўна падчас праверкі аператыўнай інфармацыі ў адной з прыгранічных вёсак Браслаўскага раёна вайскоўцы ў зялёных фуражках затрымалі грамадзяніна Алжыра і дзвюх Палесціны. Трапіліся пагранічнікам яны пры спробе парушэння беларуска-латвійскай мяжы. Ці ўваходзяць яны ў арганізаваную групу нелегальных мігрантаў, давядзецца высвятляць. Затрыманым мужчынам пагражае прыцягненне да адказнасці і штраф да 50 базавых велічынь.
Літаральна праз некалькі дзён зноў жа ў Браслаўскім раёне каля в. Баруны пагранічнікамі быў спынены аўтамабіль “Сітраэн”. Пасажырамі іншамаркі аказаліся два грамадзяніны Грузіі. Як высветлілася пазней, каўказцы прыехалі ў Полацк са сталіцы, пасля чаго адправіліся на таксі да мяжы.
Канчатковай кропкай іх “турнэ” была Швецыя, у якой мужчыны разлічвалі працаўладкавацца. Грамадзяне Грузіі затрыманы і аформлены як парушальнікі дзяржмяжы. Таксіст, які іх падвозіў, таксама будзе адказваць перад законам за парушэнне пагранічнага рэжыму. У бліжэйшыя некалькі гадоў уезд у Беларусь гэтым каўказцам будзе “зачынены”.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *