Дарога не даруе

Человек и закон

DSCF1845 (Small)З пачатку года ў раёне выяўлена 3600 парушэнняў правілаў дарожнага руху. У іх ліку 111 чалавек затрыманы за рулём у стане алкагольнага ап’янення, 1180 вадзіцеляў пакараны аўтаінспектарамі за перавышэнне хуткаснага рэжыму, і 184 пешаходы так ці інакш парушалі ПДР.
Інфармацыю пра апошнія ДТЗ паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Браслаўскага РАУС Уладзімір Лапко:
— Сёмага верасня браслаўчанін у стане алкагольнага ап’янення на аўтамабілі “Аудзі” ехаў па дарозе Браслаў – Друя, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, вадзіцель, на шчасце, не пацярпеў.
Другая аўтамабільная аварыя здарылася чатырнаццатага чысла. У ёй вадзіцель “БМВ” (жыхар горада Мінска) таксама не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку гэтага ДТЗ быў траўміраваны пасажыр. Па дадзеным факце праводзіцца расследаванне.

На фота аўтамабілі, якія пацярпелі ў апошніх ДТЗ на Браслаўшчыне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *