Цікавая сустрэча

Актуальное

IMG_5944 (Small)У шчырай і добразычлівай атмасферы прайшла сустрэча сучасных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў з настаўнікамі-філолагамі і вучнямі раёна на мінулым тыдні ў гімназіі. Госці з Мінска, якія завіталі на Браслаўшчыну, сапраўды таленавітыя і цікавыя асобы, бо кожны з іх паспявае плённа займацца разнастайнай дзейнасцю. Мяркуйце самі. Зміцер Вішнёў — паэт, пісьменнік, яго творы перакладзены больш чым на дваццаць моў, крытык, займаецца жывапісам, дырэктар прыватнага выдавецтва «Галіяфы», Аляксей Харужка — пісьменнік, займаецца выдавецкай і кансалтынгавай дзейнасцю, альпінізмам і Міхаіл Галдзянкоў — пісьменнік, былы рок-музыкант, кампазітар, даследчык, перакладчык.
Безумоўна, усе прысутныя з вялікай зацікаўленасцю слухалі майстроў слова, якія расказвалі пра сваю творчасць і сённяшнія задумы, вялі размову пра сучасную беларускую літаратуру, маладых паэтаў і пісьменнікаў.
У прыватнасці Зміцер Вішнёў адзначыў, што беларуская літаратура запатрабавана за мяжой, і самае галоўнае, нам ёсць што прапанаваць замежным чытачам.
Аляксей Харужка распавядаў слухачам пра новыя літаратурныя аб’яднанні, расказаў пра альманахі, у якіх друкуюцца творы сучасных беларускіх празаікаў і паэтаў.
А Міхаіл Галдзянкоў лічыць, што літаратар — гэта летапісец эпохі, і яго абавязак сціраць прабелы ў беларускай гісторыі.
Безумоўна, госці прачыталі свае вершы і ўрыўку з прозы. Трэба адзначыць, што іх творы разнастайныя ў тэматычным плане і адрозніваюцца багаццем жанраў.
Дыялог атрымаўся цікавым, бо шмат самых розных пытанняў задавалі педагогі падчас гэтай сустрэчы. Аўтары самых цікавых атрымалі ў падарунак кнігу З. Вішнёва.
А фонд гімназічнай бібліятэкі, дзякуючы дырэктару выдавецтва «Галіяфы, папоўніўся шэрагам кніг.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *