Блакітнае паліва запатрабавана

Актуальное

gazifikaciya-albaniyaЗ 2006 года ў нашым раёне пачалася газіфікацыя аб’ектаў прыродным газам. За гэты час блакітнае паліва атрымалі больш за тысячу абанентаў у Браславе, Відзах, Вайнюнцах, Опсе, Пагошчы, Ахрэмаўцах і іншых вёсках. Прычым членам створаных кааператываў атрымалі ў адпаведнасці з уаказам Прэзідэнта №368 за пракладку газаправода 70-іпрацэнтную бюджэтную падтрымку.
Нягледзячы на значны аб’ём праведзеных работ потым на газіфікацыю не змяншаецца, наадварот, расце. І да канца бягучага года ў райцэнтры запланавана пракласці газаправод яшчэ па вуліцах Першага мая (ад рынку да вул. Савецкай), Савецкай (ад музея да рынку і ад РЦГіЭ да касцёла), Замкавай.
Работы пачнуцца ўжо ў верасні. У сувязі з наяўнасцю інжынерных камунікацый значная частка трубы праляжа па праезнай частцы дарогі. Гэта, безумоўна, прынясе пэўныя нязручнасці ўдзельнікам дарожнага руху. Таму кіраўніцтва РВУ “Браслаўрайгаз” як асноўны выканаўца работ па газіфікацыі просіць у жыхароў горада і яго часцей прабачэння за часовыя нязручнасці. Разам з тым запэўніваем, што згодна з праектам дарожнае пакрыццё абавязкова будзе адноўлена.
Вадзім Шукель, галоўны інжынер Браслаўрайгаза.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *