IMG_7662 (Small)

Забытая гульня «лапта»

Общество

IMG_7662 (Small)Жыццё у летнім лагеры заўсёды насычанае, цікавае і вясёлае, а свежае паветра, здаровае харчаванне і спартыўныя мерапрыемствы дазваляюць умацаваць здароўе школьнікаў.
Выхавацелі лагера, які дзейнічаў на базе Чэрнеўскай школы, вялікую ролю надавалі спартыўным заняткам праз цікавыя славянскія гульні «лапта» і «гарадкі».
Руская лапта — адна са старажытных нацыянальных спартыўных гульняў. Ні адно свята на Русі не абыходзілася без гэтай гульні. Менавіта рускі варыянт лапты паслужыў асновай для стварэння самай папулярнай у Амерыцы гульні — бейсбола. Але трэба адзначыць, што бейсбол — гэта толькі жаласнае падабенства лапты, якая старэй за яго гадоў на 700. Па заўзятасці і хуткасці развіцця гульнявой сітуацыі руская лапта дасць вялізную фору заакеанскаму прататыпу.
Адным з самых яркіх і запамінальных мерапрыемстваў у нашым лагеры была сустрэча па гульні ў лапту са школьнікамі суседняга лагера СШ №2. Спаборніцтвы паміж вучнямі далі магчымасць не толькі пазнаёміцца з традыцыямі нашых продкаў, а і атрымаць зарад пазітыўных эмоцый, прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтаванасць.

Уладзімір Аляксееў,
настаўнік Чэрнеўскай школы.IMG_7656 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.