Хроніка здарэнняў

Человек и закон

63ee76a6c4f029c0661b1f090cfb4912_m• У міліцыю паступіла паведамленне, што з дачнага дома, які знаходзіцца ў агр. Слабодка, зніклі грошы. Раней гаспадыня папрасіла двух асоб дапамагчы ёй з рамонтам дома. Пакуль жанчына адлучылася, яны скарысталіся момантам і ўкралі ў яе 3000 расійскіх рублёў. Злодзеямі аказаліся два жыхары раёна.
• У Браслаўскі РАУС звярнулася дзяўчына. Яна паведаміла, што на пэўны час пакінула свой веласіпед каля выратавальнай станцыі г. Браслава. А калі вярнулася, яе транспартны сродак на суму 800 000 рублёў знік.
• Яшчэ адзін крадзеж адбыўся ў в. Спрынды. Пенсіянер звярнуўся ў міліцыю з просьбай знайсці злачынцу, які ноччу ўкраў у яго грошы. Супрацоўнікам міліцыі ўдалося хутка затрымаць злодзея. Ім аказалася жыхарка гэтай жа вёскі. Разам з пенсіянерам яны распівалі спіртныя напіткі, а калі жанчына пайшла з дома, то прыхапіла з сабой суму ў 1 840 000 рублёў.
• Трактарыст ААТ “Новая Гвардыя” ўжо трапляў у поле зроку міліцыі. У маі ў стане алкагольнага ап’янення ён кіраваў трактарам у в. Казяны. І вось нядаўна зноў папаўся за такое ж парушэнне.
• Супрацоўнікі Браслаўскага РАУС затрымалі ў в. Злота аўтамабіль. У салоне транспартнага сродку без суправаджальных дакументаў мужчына перавозіў лом чорных металаў агульнай вагай 1460 кг на суму 2 190 000 рублёў.
• З-за сваёй няўважлівасці пацярпеў жыхар г. Мінска. Мужчына, рухаючыся на сваім аўтамабілі па дарозе Чэрнішкі–Кезікі, не выбраў бяспечную хуткасць, не ўлічыў стан дарогі, таму не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе транспартны сродак перакуліўся. З цялеснымі пашкоджаннямі мужчына быў дастаўлены ў Браслаўскую ЦРБ.
Па ўсіх пералічаных фактах, акрамя двух апошніх, распачаты крымінальныя справы.
• У Браслаўскі РАУС з заявай звярнуўся жыхар г.п. Відзы. Мужчына паведаміў, што пацярпеў ад знаёмага. На месцы высветліліся ўсе абставіны: вечарам мужчыны разам выпівалі, а потым раней судзімы жыхар гэтага ж населенага пункта паквапіўся на грошы сябра. Не доўга думаючы ён схапіў кавалак цэглы і ўдарыў мужчыну па галаве. Пакуль той быў непрытомны з кішэня ў яго зніклі амаль 2 млн. бел. рублёў. Праз пэўны час падазроны быў затрыманы.
• Ахвярай злодзея стала жыхарка в. Дрысвяты. Жанчына паведаміла супрацоўнікам міліцыі, што нанач пакінула ў двары свайго дома веласіпед. А раніцай гаспадыня абгледзелася, што яе транспартны сродак на суму 1 200 000 рублёў знік.

Па зводках РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *