Выстава вядомага мастака-дызайнера

Власть и общество

IMG_5249 копияУ Слабодкаўскай сельскай бібліятэцы ў аўторак адкрылася выстава аўтара шэрага трэндаў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, лаўрэата ўсесаюзных і міжнародных конкурсаў рэкламы мінскага мастака Мікалая Стаса. Яго работы знаходзяцца ў Расіі, Польшчы, Турцыі, ЗША, Англіі, Кітаі, Францыі.
Дзесяць год таму назад ён набыў дом у в. Слабодка, дзе займаецца любімай справай — мастацтвам, графікай і жывапісам.
Зусім нядаўна Мікалай перайшоў да арыгінальнай аўтарскай тэхнікі і выкарыстоўвае асацыятыўны прыём для стварэння сваіх карцін. Яны не баяцца вільгаці, спёкі, холаду.
Вобразы, якія з’яўляюцца з-пад рукі мастака, зачароўваюць, даюць магчымасць гледачу ўбачыць уласныя фантазіі.
«Калі пачынаю працу над карцінай, — расказвае М.Стас, — ніколі не ведаю, што выйдзе ў выніку. У мяне гэта адбываецца спантанна і разлічана на інтэлект гледача.»
Выстава будзе дзейнічаць месяц, і кожны жадаючы зможа акунуцца ў свет сваіх фантазій, углядаючыся ў цудоўныя карціны Мікаля Стаса.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *