Устанаўліваць “талеркі” трэба цывілізавана

Актуальное

dishes01Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №384 ад 16 мая 2013 года “Аб некаторых пытаннях пераўстройства і перапланіроўкі, устаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый” грамадзяне абавязаны атрымліваць дазволы на самавольнае выкананне перапланіровак, да якіх прыраўноўваецца і ўстаноўка антэн і кандыцыянераў звонку будынкаў.
Дазволы могуць быць атрыманы, калі выкананыя работы не ўплываюць на бяспеку пабудовы і адпавядаюць патрабаванням нарматыўна-прававых актаў. Адпавяданне пацвярджаецца тэхнічным заключэннем, распрацаваным па выніках абследавання.
Браслаўчанам для атрымання адпаведнага дазволу, у тым ліку на ўжо ўстаноўленыя антэны, неабходна ў тэрмін да 15 верасня звярнуцца ў аддзел па архітэктуры і будаўніцтве райвыканкама. Пры сабе трэба мець неабходныя дакументы: заяву, пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу, тэхнічны пашпарт і дакумент, пацвярджаючы права ўласнасці на кватэру, план-схему фрагмента фасада ці даху з указаннем месцаразмяшчэння антэны ці кандыцыянера, складзеную ў адвольнай форме, тэхнічнае заключэнне аб выкананых работах. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-24-03.
У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў самавольна ўстаноўленыя канструкцыі будуць лічыцца незаконнымі.

Валерый Леўша,
галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *