У святле статыстыкі

Актуальное

0800e9b888c75443d54d7620baca298dСярэдняя заработная плата, налічаная работнікам Віцебскай вобласці за чэрвень 2013 г., склала 4662,8 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з чэрвенем 2012 г. на 35,4%. Рэальная заработная плата (зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у параўнанні з чэрвенем мінулага года вырасла на 14,7%.

Найбольш высокая сярэдняя зарплата за чэрвень ў гарадах вобласці (тыс. руб.): у Наваполацку — 6667.3, Віцебску —4889.4, а таксама ў Віцебскім (4669.7), Полацкім (4678.8), Чашніцкім (4453.7) і Лепельскім (4449.4) раёнах. У сямі раёнах вобласці — (па ўбываючай) Лёзненскім, Расонскім, Гарадоцкім, Сённенскім, Шумілінскім, Шаркаўшчынскім — сярэдняя зарплата за чэрвень склала менш за 3800 тыс. руб., найменшая сярэдняя зарплата за чэрвень у Браслаўскім раёне — 3427.8 тыс. руб.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *