Творчыя знаходкі бібліятэкараў

Актуальное

bookДнямі адбылася чарговая нарада бібліятэчных работнікаў, якая прайшла ў форме дня прафесіянальных зносін.
Па добрай традыцыі напачатку слова брала госць установы, урач – стаматолаг ЦРБ Вольга Арэхава. Яна расказала пра сучасныя метады захавання здароўя, новыя тэндэнцыі развіцця стаматалогіі. На памяць пра сустрэчу дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская ўручыла ёй буклет “Медыцынская справа на Браслаўшчыне”, выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу.
Затым на нарадзе пачала працаваць “Прафесійная майстэрня бібліятэкара”, якая складалася з некалькіх рубрык. Перад калегамі выступіла бібліятэкар Друйскай бібліятэкі Ала Жукоўская. З дапамогай мультымедыя яна прэзентавала цікавае мерапрыемства “Сем цудаў Беларусі”. Потым бібліятэкары прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Вырашаем прафесійныя пытанні разам”. Адказы на пытанні, якія ўзнікалі ў час правядзення мерапрыемства, дазволілі новым работнікам пазнаць тонкасці бібліятэчнай справы.
У рубрыцы “Прачытаем і абмяркуем” прысутныя актыўна дзяліліся ўражаннямі пра нядаўна прачытаныя творы і артыкулы.
Завяршылася нарада, як звычайна, “Трыбунай дырэктара”, дзе былі падведзены вынікі работы, пастаўлены задачы на бліжэйшы час.

Ірына Макарэвіч,
загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу ЦБС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *