IMG_5545 (Small)

“Турысцёнак” паклікаў сяброў

Власть и общество

IMG_5545 (Small)Добры настрой, новыя ўражанні і летнія прыгоды. У час канікулаў на базе СШ №1 дзейнічаюць школьныя лагеры самай рознай накіраванасці. Адпачынак наладжаны такім чынам, каб летнія дзянькі дзецям запомніліся надоўга.
Аздараўленчыя ж лагеры працуюць у школе на працягу лета, а дзеці жывуць у будынку былой Купчэльскай школы, які зараз належыць СШ №1. Усяго за лета запланавана правесці 6 змен, і нядаўна тут закрылася 4-я, якая называлася “Турысцёнак”.
Накіраванасць кругласутачнага 9-дзённага лагера была вызначана яго назвай, 35 вучняў 5-6 класаў хадзілі на экскурсіі, для іх ладзіліся спартыўныя і турыстычныя мерапрыемствы.
На кожны дзень тут была складзена свая праграма. Дзень сяброўства, вады, прыгод і многія іншыя. Такім чынам, кожнае мерапрыемства мела сваю накіраванасць.
У той дзень, калі сюды завітала я, школьнікаў чакалі мерапрыемствы дня творчасці. З раніцы яны старанна рыхтаваліся да конкурсу бодзі-арта. А потым журы вызначала лепшага мастака.
Наперадзе яшчэ іх чакала “творчая паляна”, тэатралізацыя казак і шмат іншага.
Увогуле, кожны дзень у “Турысцёнку” быў напоўнены мерапрыемствамі і цікавымі падзеямі. Экскурсіі, гульні, песні каля вогнішча, дыскатэкі, вандроўкі, конкурсы. Гэта толькі невялікая частка таго, што адбылося за час адпачынку. У адзін з дзён сюды завіталі ўдзельнікі палатачнага вандроўнага лагера гімназіі, а таксама госці з г. Кобрына. Разам яны наладзілі матч сяброўства па футболе.
Кіравалі ж “Турысцёнкам” вопытныя настаўнікі СШ№1 Валянціна Пупіна, Жанна Кароль, Алена Панцялейка і Мікалай Дзянісаў. Адметнасцю гэтага лагера з’яўлялася і тое, што настаўнікам дапамагалі 7 вучняў сёмага класа. Яны і самі дысцыпліну не парушалі, і малодшым не давалі гэтага зрабіць. Да таго ж памагалі настаўнікам ладзіць мерапрыемствы, сачылі за парадкам. Напрыканцы ж кожнага дня на спецыяльным рамонку дзеці пакідалі вясёлыя ці сумныя смайлікі, у залежнасці ад таго, спадабалася ім праграма дня ці не. І, трэба сказаць, сумных амаль не было, а гэта азначае, што адпачынак у “Турысцёнке” ўдаўся.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.