-моб Браславская средняя школа №1 им.А.М.Жданова

Школы чакаюць вучняў

Актуальное

-моб Браславская средняя школа №1 им.А.М.ЖдановаНа гэтым тыдні ўсе ўстановы адукацыі краіны адчыняць свае дзверы для дзяцей. Гэтаму ж папярэднічала вялікая работа: рамонты, навядзенне парадку, добраўпарадкаванне і выпрабаванне “прыёмкамі”. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Антаніна Абалевіч у інтэрв’ю карэспандэнту газеты расказала, як установы адукацыі рыхтаваліся прыняць дзяцей.
– Антаніна Лявонаўна, цэлы тыдзень камісія абследавала школы на прадмет падрыхтаванасці да новага навучальнага года. Якія ж вынікі?
– Яны задавальняюць, усе 39 устаноў адукацыі поўнасцю падрыхтаваны і могуць прымаць дзяцей. Дарэчы, сёлета ў нашым раёне 2841 вучань сядзе за парты, 767 выхаванцаў адправяцца ў дзіцячыя садкі. Каб дзеці займаліся ў добрых умовах, на месцах прыкладзена шмат сіл і ўкладзена сродкаў. Усяго на падрыхтоўку патрачана 1 млрд. 827,4 млн. рублёў. Гэта бюджэтныя асігнаванні, значная спонсарская дапамога ад шэфаў і папячыцельскіх саветаў, а таксама іншыя крыніцы.
– На якія мэты ў асноўным скарыстаны гэтыя сродкі?
– Кожная ўстанова па меры сваіх магчымасцей і неабходнасці сама вырашала, на што патраціць грошы: праведзены касметычныя рамонты ў кабінетах, сталовых, спартыўных залах. У год беражлівасці больш чым на 60 млн. заменена лямпаў на энергазберагальныя ва Урбанскай дзіцячы сад-сярэдняй школе. Вядуцца работы па замене электраправодкі ў Дрысвяцкай школе. У шэрагу навучальных устаноў папоўнілі мэблю, набылі посуд, халадзільнае і тэхналагічнае абсталяванне. Так, дзякуючы спонсарскай дапамозе УП “Віцебскаблгаз” у гімназіі на суму каля 180 млн. руб. заменена мэбля ў сталовай. Аднаго толькі спартыўнага інвентару ў гэтым годзе закуплена амаль на 7,8 млн. рублёў, тэхналагічнага абсталявання на суму каля 23 млн. руб.Сёлета і парк школьнай тэхнікі папоўніўся новым аўтобусам.
Увогуле ўсе ўстановы адукацыі поўнасцю падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона: наведзены парадак у кацельных і адрамантавана іх абсталяванне, правераны і сістэмы водазабеспячэння, не абмінулі ўвагай пажарную бяспеку, таму, будзем спадзявацца, зімой не будзе непрыемных сюрпрызаў.
– Заўсёды візітнай карткай устаноў адукацыі была прыгожая і добраўпарадкаваная тэрыторыя. Каго б вы вызначылі ў гэтым годзе?
– Так, з кожным годам тэрыторыі становяцца яшчэ больш прывабнымі. Калектывы школ і садкоў стараюцца падтрымліваць чысціню і ўтульнасць. Усюды буяюць кветнікі, з’яўляюцца малыя архітэктурныя формы, па-новаму абсталёўваюцца зоны адпачынку. Вынікамі сваёй работы могуць ганарыцца гімназія, СШ№1, Ахрэмаўская, Плюская, Чэрнеўская, Быстрамаўская школы.
– На колькі забяспечаны ўстановы адукацыі неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базай?
– У першую чаргу трэба зазначыць, што база знаходзіцца на здавальняючым узроўні. Забяспечанасць вучэбным абсталяваннем і сродкамі навучання складае 55%, мэбляй – 93%. Сталовыя ўстаноў адукацыі на 90% забяспечаны посудам і мэбляй. Хопіць і спартыўнага інвентару, не будзе праблем з падручнікамі. Папрацаваць яшчэ трэба над абнаўленнем базы камп’ютарнай тэхнікі кабінетаў інфарматыкі. Хоць ёй і забяспечаны ўсе школы, часткова тэхніка ўжо састарэла і патрабуе замены.
– А як справы ў дзіцячых садках?
– Дзіцячыя садкі з кожным годам усё больш прыгажэюць. Так, сёлета значная работа праведзена ў Ахрэмаўскім садку: заменены ацяпляльныя катлы, сантэхабсталяванне, трубы вадаправода і каналізацыі. Ва ўсіх дашкольных установах добраўпарадкавана тэрыторыя, набыты новыя рэчы, абсталяванне. Не пазнаць Друйскі дзіцячы сад, выдатна падрыхтаваны гарадскія садкі.
– Антаніна Лявонаўна, напрыканцы размовы, калі ласка, адзначце таго, хто паказаў лепшую гатоўнасць?
– Прыняць дзяцей гатовы ўсе навучальныя ўстановы, а месцы ў гэтым годзе размеркаваны наступным чынам. Сярод сярэдніх школ лепшая гатоўнасць у Опсаўскай сярэдняй школы, базавых – Быстрамаўскай дзіцячы сад-базавай школе, дашкольных устаноў адукацыі – Друйскім дзіцячым садзе.

Гутарыла Таццяна Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.