Ратавалі грыбніка

Человек и закон

grybУ мінулы панядзелак у Верхнядзвінскім раёне двое мужчын пайшлі ў лес па грыбы. Бліжэй да вечара яны адсталі адзін ад другога, а потым і ўвогуле згубіліся з поля зроку.
Адзін з аматараў “ціхага палявання” выйшаў з лесу на дарогу, яму ўдалося дабрацца да людзей. Другі ж, як высветлілася пазней, безвынікова спрабаваў зарыентавацца ў лесе.
Родныя грыбніка, які згубіўся, звярнуліся ў міліцыю, аднак першапачатковыя пошукі выніку не прынеслі.
Позна вечарам звярнуліся з просьбай дапамагчы і да пагранічнікаў. З-за таго, што ўжо было цёмна, а раён пошуку быў вялікі, шукаць грыбніка адправіліся раніцай наступнага дня.
Нямецкая аўчарка Іраклі інструктара службовых сабак АПС “Верхнядзвінск” А. Котава хутка ўзяла след. Яна і вывела пагранічнікаў, супрацоўнікаў міліцыі МНС да 64-гадовага мужчыны, які згубіўся. Жыхар Верхнядзвінска выглядаў стомленым і вельмі абрадаваўся з’яўленню яго ратаўнікоў.
Якары і валы
У пункце пропуску “Урбаны” пры афармленні на ўезд у Беларусь мікрааўтобуса “Фольксваген” полацкія пагранічнікі знайшлі незаконны груз.
У час агляду ў аўтамабілі, якім кіраваў жыхар латвійскага Даўгаўпілса, знойдзены 40 якараў да электрарухавікоў, 23 валы з шасцярнёй, 120 нажоў да электрарубанка, 30 прывадных рамянёў і яшчэ шмат іншага інвентару.
Кошт гэтага багацця будаўнічага набору зараз высвятляецца супрацоўнікамі мытні. Да рашэння суда мікрааўтобус, на якім перавозілі нелегальны тавар, канфіскаваны.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *