Нормы і правілы не парушаны

Актуальное

idn-1У нумары 58 “Браслаўскай звязды” друкаваўся матэрыял “Варта думаць пра бяспеку руху” у якім ставілася пад сумненне мэтазгоднасць укладкі “Ляжачых паліцэйскіх” на аўтадарозе Булавішкі — Юраны ў межах вёскі Паснуддзе.
У адказ на выступленне газеты начальнік аддзялення ДАІ Браслаўскага РАУС Віктар Сухаверскі паведаміў, што супрацоўнікі аўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі ДРБУ-142 правялі абследванне ўчастка дарогі з узведзенымі штучнымі няроўнасцямі. У выніку камісіяя устанавіла, што “ляжачыя паліцэйскія” адпавядаюць патрабавання дзеючых стандартаў, абазначаны адпаведнымі знакамі і дарожнай разметкай. А аснаванне для іх укладкі: забеспячэнне бяспечнага пераходу людзей ад турыстычнага комплексу да пляжа. Іх устаноўка мэтазгодна.