Напамінак пра школу

Власть и общество

IMG_5390 (Small)Дагараюць яркія фарбы лета. Хутка празвініць школьны званок, і вучні сядуць за парты. Але ў іх ёсць яшчэ два тыдні, каб пабегаць і павесяліцца. Менавіта гэта і прапанавалі ўсім дзецям, якія прышлі ў суботу на школьную ярмарку, вясёлыя і заўзятыя вядучыя Каніцелька, Капрызулька і Карласан. Цікавыя загадкі, гумарыстычныя конкурсы, завадныя танцы праводзілі супрацоўнікі раённага Дома культуры з ўсімі жадаючымі.
Весяліліся не толькі дзеці, многія дарослыя з радаснымі ўсмешкамі спыняліся і назіралі за тэатрылізаваным дзействам.
Працавалі і дзве гандлёвыя кропкі райпа. На жаль, школьны асартымент у іх быў даволі сціплым.
Падчас мерапрыемства валанцёры грамадскай арганізацыі Чырвонага Крыжа частавалі ўсіх жадаючых артэзіянскай вадой, а члены БРСМ праводзілі дабрачыннаю акцыю «У школу з добрым сэрцам» з мэтай адраснай дапамогі дзецям, якія маюць патрэбу ў школьных прыналежнасцях.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *