На вадаёмах павінна быць чысціня

Актуальное

0aa24f02dde4049c7e77dbeeecac2c67Наш раён лічыцца адным з самых маляўнічых і чыстых рэгіёнаў у рэспубліцы. Таму падтрыманне чысціні вадаёмаў і вадацёкаў застаецца актуальным.
Для папярэджвання забруджвання, засмечанасці і спусташэння водных аб’ектаў, а таксама захавання навакольнага асяроддзя жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыях, якія прылягаюць да вадаёмаў, рэк, устанаўліваюцца водаахоўныя зоны. У іх межах выдзяляюцца прыбярэжныя палосы строгага ахоўнага рэжыму. Граніцы водаахоўных тэрыторый абазначаюцца на мясцовасці інфармацыйнымі шчытамі.
Для водных аб’ектаў, у адносінах якіх не зацверджаны праекты водаахоўных зон і прыбярэжных палос, прымяняецца значэнне іх мінімальнай шырыні: для вялікай ракі, даўжынёй больш за 500 км, яна складае 700 м, у межах населеных пунктаў – 300 м, для малой ракі, даўжынёй да 200 км, адпаведна 500 і 200 метраў, для возера – 500 і 300 м.
Яшчэ раз напомню жыхарам і гасцям раёна пра самыя простыя патрабаванні. У граніцах водаахоўных зон забараняецца мыць транспартныя і іншыя тэхнічныя сродкі па-за ўстаноўленых месц, абсталёўваць стаянкі механічных транспартных сродкаў, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку тэрыторый, а ў выпадку іх адсутнасці – на адлегласці не менш за 30 метраў па гарызанталі ад уразання вады. Забарона не распаўсюджваецца на механічныя транспартныя сродкі органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асоб пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях пры выкананні ўскладзеных на іх задач і функцый.
У межах нацыянальнага парку забараняецца рух і стаянка механічных транспартных сродкаў па-за дарогамі і спецыяльна абсталяваных месц. Выключэнне складае транспарт спецыяльных службаў і дзяржаўных органаў, а таксама тэхніка, якая выконвае лесагаспадарчыя і сельгасработы, што забяспечваюць функцыянаванне НП “Браслаўскія азёры”.
Не варта забываць і пра агульныя правілы аховы вод. Нельга забруджваць паверхню водазабораў адыходамі вытворчасці, а таксама нафтавымі, хімічнымі і іншымі прадуктамі. У прыватнасці, забараняецца мыць бялізну, дываны з прымяненнем хімічных сродкаў як у самім вадаёме, так і паблізу яго, карыстацца пры купанні шампунем, мылам.
Парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон і прыбярэжных палос, водаахоўнага рэжыму на водазаборах цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 30, на юрыдычную асобу – да 50 БВ.

Віктар Куель,
галоўны спецыяліст
райінспекцыі ПРіАНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *