брсм-1

Гарачая пара для студатрадаў

Актуальное

брсм-1Працоўны семестр 2013 года крочыць па краіне. Тысячы юнакоў і дзяўчат з ліку студэнтаў, навучэнцаў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і школ праводзяць лета з карысцю для грамадства і ўласнай кішэні. Моладзь у складзе студатрадаў працуе на самых разнастайных аб’ектах – ад сельскагаспадарчых палёў да лядовых палацаў.
Браслаўшчына таксама актыўна ўключылася ў гэты рух. Па словах першага сакратара райкама БРСМ Марыі Сяліцкай, па стане на 1 жніўня ў раёне часова працаўладкавана 129 чалавек. Усе яны – навучэнцы старэйшых класаў школ і Відзаўскага ДПТК. Многія сваю працоўную дзейнасць сёлета ўжо скончылі. Так, на уборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол малочнатаварных ферм былі задзейнічаны 7 атрадаў: 4 – у СВК “Маяк Браслаўскі” і па адным – у ААТ “Мяжаны” і “Агравідзы”, КУСП “Відзаўскі”.
Працягваюць працаваць на ўборцы тэрыторыі і дасушванні зерня 3 атрады ў такіх сельгаспрадпрыемствах, як ААТ “Агравідзы”, “Друскі” і КУСП “Браслаўскі”.
Такім чынам, канікулы для актыўных школьнікаў і не толькі Браслаўшчыны праходзяць карысна. Усіх грошай, як кажуць, не заробіш, аднак самастойна і сумленна здабытыя фінансы грэюць не толькі кішэню, але і душу. Да таго ж мае месца бясцэнны працоўны вопыт.
Трэба дадаць, што з заканчэннем лета магчымасці для часовага працаўладкавання моладзі не знікнуць, бо наперадзе яшчэ гарачая пара ўборкі карняплодаў, у якой традыцыйна актыўны ўдзел прымаюць навучэнцы школ і каледжа.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.