Бяспека перш за ўсё

Актуальное

дтп3Лета – традыцыйная пара адпачынку школьнікаў. Але па шэрагу прычын яна ж і самая небяспечная. За чэрвень–ліпень бягучага года ў вобласці загінулі 10 непаўналетніх: 8 – патанулі, 2 – сталі ахвярамі ДТЗ, у тым ліку на чыгунцы. На жаль, Браслаўскі раён таксама папоўніў журботную статыстыку: адно дзіця загінула на вадаёме і адно пацярпела ў дарожна-транспартным здарэнні.
Зацікаўленыя службы робяць усё магчымае, каб забяспечыць бяспеку дзяцей і папярэдзіць няшчасныя выпадкі. Аднак сітуацыя патрабуе яшчэ больш пільнага кантролю, у тым ліку з боку бацькоў. Таму, паважаныя мамы і таты, бабулі і дзядулі, звяртаюся да вас. Не пакідайце дзяцей без нагляду. Нагадвайце ім правілы бяспечных паводзін на вадзе. А дарога – увогуле не месца для гульняў. Давайце разам зробім так, каб нашы дзеці 1 верасня пайшлі ў школу здаровымі.
Валянцін Янковіч,
старшы ўчастковы інспектар ІСН РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *