Без пакарання не застаюцца

Актуальное

03За першае паўгоддзе бягучага года супрацоўнікамі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праведзен 81 прыродаахоўны рэйд. У ходзе мерапрыемстваў выяўлены 101 выпадак парушэння дзеючага ў гэтай сферы заканадаўства.
З іх 48 прыпадаюць на парушэнні ў галіне рыбалоўства, 11 — палявання, 14 — лесакарыстання і 28 іншых. У браканьераў адабрана 17 сетак агульнай даўжынёй 840 м і 121 незаконная прылада лоўлі, 3 адзінкі агнястрэльнай зброі, канфіскавана 44,5 кг рыбы, 148 — мяса дзічыны і 14,9 куб. м драўніны.
Таксама выдадзена 49 прадпісанняў на ўхіленне выяўленых недахопаў у вобласці аховы і выкарыстання жывёльнага і расліннага свету.
У органы ўнутраных спраў было накіравана 6 матэрыялаў, па якіх заведзена 5 крымінальных спраў.

Віталь Буда, намеснік начальніка МІАЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *