Адраджаем дзедаўскія спосабы лоўлі

Актуальное

87З незапамятных часоў людзі сяліліся па берагах рэк і азёр, каб зручней было займацца рыбалоўствам. Нашы продкі прыдумвалі разнастайныя прылады лоўлі, якія вырабляліся з падручных натуральных матэрыялаў. Напрыклад, з валокнаў канопляў і крапівы вязалі бучы, вершы, фіцялі, ятоўі, вяцеры.
У пачатку ХХ стагоддзя на змену прыродным матэрыялам прыйшлі штучныя — сінтэтычныя і палімерныя. Паўсямеснае прымяненне такіх прылад пачало парушаць экалагічны баланс, і вырабы з сеткаматэрыялу трапілі пад забарону.
У цяперашні час, калі дзяржавай удзяляецца шмат увагі адраджэнню традыцый і захаванню нацыянальнай культуры, былі перагледжаны і асобныя палажэнні дзеючых правілаў рыбалоўства. У прыватнасці, на вадаёмах, дзе прадугледжана платнае аматарскае рыбалоўства, можа быць такое дазволена і з выкарыстаннем самаробных (ручной работы) прылад лоўлі, вырабленых з прыродных матэрыялаў (пруткоў ракіты, дранкі, кары, лубу, драўніны, ільну, баваўнянай пражы).
Такія прыстасаванні дзеляцца на перанасныя стаўныя рухомыя лавушкі і рухомыя сеткавыя прылады. Да першых адносяцца:
— буч, кош, скрынка, верша, нерат, так і беларуская кашолка памерам не больш 150х100х100 см і дыяметрам уваходнай адтуліны не болей за 70 см;
— настаўка вышынёй да 100 см і дыяметрам не болей за 70 см;
— венцер і нерат аднакамерныя памерам не больш як 150х100х100 см з дыяметрам уваходнай адтуліны не болей за 70 см і крыламі даўжынёй да 2 м.
Сеткавыя прылады:
— сак і таптуха з шырынёй захопу не больш за 2 м і вочкам не менш 10 мм;
— падсачак дыяметрам не больш 0,5 м і вочкам не менш 10 мм;
— павук (пад’ёмнік, хапун) з адным сеткавым палатном памерам не болей 2х2 м і вочкам не болей за 30 мм.
Парадак і месца прымянення самаробных прылад лоўлі ўказваюцца ў рэжыме платнага рыбалоўства.
Аматару дазваляецца выкарыстаўваць толькі адну з пералічаных прылад, якія вызначае арандатар або карыстальнік.
Забаронена вызначаць для такога рыбалоўства ўчасткі водных аб’ектаў бліжэй за 50 м ад вусцяў, у вытоках рэк, ручаёў, каналаў, ад межаў шлюзаў, плацін, мастоў, помпавых станцый. Прылады і месцы ўказваюцца ў пуцёўках.
У цяперашні час такі спосаб платнага аматарскага рыбалоўства дазволены на аз. Плуцінак, Цно, Альбенаўскае, Астравіта, Золава, р. Друйка. Пуцёўкі прадае НП “Браслаўскія азёры”.

Дмітрый Палуэктаў, дзяржінспектар МІАЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *