1372753124general_pages_02_July_2013_i3500_v_oblasti_likvidiruetsya_ochag_afrikanskoi_chumy_svinei

Ачаг АЧС, выяўлены на свінакомплексе “Лучоса”, лакалізаваны

Актуальное

1372753124general_pages_02_July_2013_i3500_v_oblasti_likvidiruetsya_ochag_afrikanskoi_chumy_svineiАчаг АЧС, выяўлены на свінакомплексе “Лучоса”, лакалізаваны. Мерапрыемствы, неабходныя ў такой сітуацыі, працягваюцца, бо галоўнае — не дапусціць распаўсю-джвання каварнай інфекцыі. І зараз вельмі многае залежыць ад разумення насельніцтва і дакладнага выканання рэкамендацый спецыялістаў.
Важна ведаць, што вірус АЧС выключна ўстойлівы. У трупах захоўвае жыццяздольнасць да 2 месяцаў, на аб’ектах знешняга асяроддзя — больш за 2 месяцы, у глебе — звыш паўгода. У свініне і вяндліне вірус захоўваецца да 5-6 месяцаў, а ў замарожанай — да 10 год.
Таму мерапрыемствы па ліквідацыі АЧС праводзяцца ў строгай адпаведнасці з Ветэрынарна-санітарнымі правіламі барацьбы з афрыканскай чумой, зацверджанымі пастановай Міністэрства па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У гэтых правілах абагульнены сусветны вопыт ліквідацыі і прафілактыкі АЧС.
У адпаведнасці з гэтымі правіламі на тэрыторыі, дзе выяўлены хворыя на АЧС свінні, праводзіцца забіванне ўсіх свіней, якіх забіваюць бяскроўным метадам. Трупы забітых і здохлых свіней спальваюць ці закопваюць на глыбіню 2 метраў. У эпізаатычным ачагу старанна абеззаражваюць гной, знішчаюць грызуноў, насякомых і кляшчоў.
Вакцыны і хіміяпрэпаратаў супраць гэтай хваробы, на жаль, няма. У сувязі з гэтым ва ўсім свеце радыкальныя меры па забоі і знішчэнні свіней у ненадзейным эпізаатычным ачагу прыняты як “залаты стандарт” у барацьбе з АЧС. На нядаўняй сустрэчы кіраўнікоў ветэрынарных службаў Беларусі, Расіі і Украіны па выпрацоўцы сумесных мер барацьбы з АЧС кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднага эпізаатычнага бюро па Усходняй Еўропе Казімірас Лукаўскас адзначыў, што панікаваць з-за адсутнасці вакцыны не варта: “Мы ўжо сутыкаліся з птушыным і свіным грыпам, былі вялікія праблемы. Але ўдасканалілі методыкі, і сёння можам змагацца з гэтым. Думаю, знойдзем і спосабы выкараненне АЧС”.

ПАРАДЫ НАСЕЛЬНІЦТВУ АД ВЕТЭРЫНАРНАЙ ІНСПЕКЦЫІ:
• З узнікненнем пагрозы АЧС лепш перайсці на гадаванне ў асабістых падсобных гаспадарках БРЖ, коз, трусоў, куранятак.
• Пасля наведвання лесу старанна вымыйце абутак, каб вірус разам з часцінкамі калу дзікіх жывёл не перанесці ў хлеў. Дарэчы, зараз дзікоў, як галоўных пераносчыкаў АЧС, адстрэльваюць. С 1 ліпеня на Віцеб-шчыне іх знішчана больш за 1800 асобін.
• Калі на асабістых агародах заўважылі патравы пасеваў збожжавых, лепш перастрахавацца: зерне з такіх участкаў не выкарыстоўваюць на корм жывёле без тэрмічнай апрацоўкі. Яго можна здаць мясцоваму сельгаспрадпрыемству на прасушку. Тэрмаапрацоўка неабходна і для бульбы, калі на полі пабылі дзікі.
• Не купляйце камбікорм у грамадзян-прадпрымальнікаў, гэта забаронена. У кармах вірус можа захоўвацца 2-3 месцы. Іх тэрмічная апрацоўка пры тэмпературы 60° на працягу 20 мінут прывядзе да інактывацыі віруса. Яго гібель дасягаецца і пры грануліраванні камбікармоў, якім у склаўшайся сітуацыі трэба аддаць перавагу.
P.S. У сувязі з тым, што Браслаўскі раён трапіў у буферную зону на шляху далейшага распаўсюджвання АЧС, абаронна-санітарныя мерапрыемствы патрабуюць выключэння ўсяго пагалоўя свіней у асабістым сектары грамадзян.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.