Знаходзіўся ў вышуку

Государственная пограничная политика

У пункце пропуску “Грыгараўшчына” 19 ліпеня полацкімі пагранічнікамі пры спробе выехаць з Беларусі ў Латвію быў затрыманы грамадзянін Расіі. Мужчына пры гэтым знаходзіўся ў міжнародным вышуку.
Ураджэнец Украіны, які жыў у Падмаскоўі, задумаў перасячы беларуска-латвійскую мяжу на легкавым аўтамабілі BMW, каб потым схавацца ў Еўропе ад крымінальнага праследавання.
Пры гэтым затрыманы з 1992 года быў у міжнародным вышуку за арганізацыю заказнога забойства і крадзеж аўтамабіля ў г. Курску. Пры затрыманні ў пункце пропуску мужчына супраціўлення не аказваў.
Зараз грамадзянін перададзены супрацоўнікам міліцыі. Хутка ён будзе экстрадыраваны ў Расію.
Дзяніс Глебка,
памочнік Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *