Змены ў аўтобусных маршрутах

Власть и общество

5272406c802da92bbcbf121eafba459f копияЯк паведамляе БЕЛТА, з 1 жніўня бягучага года ўносяцца змены ў работу 15 міжгародных аўтобусных маршрутаў. Яны датычаць такіх накірункаў, як Бешанковічы, Браслаў, Віцебск, Міёры, Новалукомль, Наваполацк, Полацк, Чашнікі, Шаркаўшчына, населены пункт Ніўкі. Аўтобусы будуць прыбываць у Мінск замест аўтавакзала “Маскоўскі” на аўтавакзал “Усходні” згодна з дзеючым раскладам руху. Адпраўляцца ў рэйс аўтобусы будуць таксама з “Усходняга”.
На месцы аўтавакзала “Маскоўскі” ААТ “Белтрансгаз” пабудуе шматфункцыянальны комплекс. Інвестар кампенсуе ў бюджэт Мінска страты, звязаныя са зносам аўтавакзала, у суме 13,7 млн. долараў. Пакуль дата закрыцця вакзала не вызначана, распрацавана схема арганізацыі перавозак пасажыраў у новых умовах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *