Завязалі новыя знаёмствы.

Актуальное

vidzy_poselok_coa_BYНа базе Відзаўскага ДПТК у рамках міжнароднага супрацоўніцтва 4 дні праходзіў прамежкавы этап сумеснага расійска-беларускага мотапрабега Санкт-Пецярбург — Відзы — Віцебск — Мінск, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Белрусь. Мэта праекта — фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, пачуцця патрыятызму і нацыянальнай свядомасці моладзі краін-удзельніц, развіццё і ўмацаванне існуючых кантактаў, паглыбленне ўзаемаразумення паміж грамадзянамі Расіі і Беларусі.
Прадстаўнікоў мотаклуба з Санкт-Пецярбурга яднае любоў да матацыклаў, хуткасці, пачуццё незалежнасці.
Больш за 150 удзельнікаў на 76 “жалезных конях” на працягу 4 дзён не толькі здзіўлялі жыхароў Відзаў сваім знешнім выглядам, але і дазволілі бліжэй пазнаёміцца з незвычайнай тэхнікай, сфатаграфавацца на байках, нават усім жадаючым арганізавалі тэст-драйв, дазволіўшы ацаніць магутнасць сваіх “коней”. Навучэнцам каледжа пашчасціла набыць новыя знаёмствы і наладзіць сяброўскія адносіны.
У далейшым байкеры з Санкт-Пецярбурга плануюць праводзіць падобныя мерапрыемствы рэгулярна, бо гэта зносіны з аднадумцамі, захаванне і падтрымка традыцый славянскіх народаў і проста магчымасць добра правесці час у кампаніі сяброў, якіх яны набылі ў Відзаўскім каледжы.
Надзея Бондарава,
выкладчыцца каледжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *