Запрашаем сяброў

Актуальное

Спецыялістамі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН утворана група ўзаемадапамогі “Мы з табой”. Мэтай яе дзейнасці з’яўляецца аказанне ўсебаковай дапамогі людзям, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Праз абмен асабістымі перажываннямі, стварэнне бяспечнай эмацыянальнай прасторы і гарманізацыі псіхаэмацыянальнага стану ўдзельнікі групы паспяхова адаптуюцца да сітуацыі і сацыялізуюцца. Аб’яднаныя падобнымі праблемамі, яны адкрыта кажуць пра сябе, выслухваюць адзін аднаго, абменьваюцца парадамі. Важна, што кожны адначасова з’яўляецца і крыніцай дапамогі, і яе спажыўцом. Такім чынам, мы дапамагаем людзям пазбавіцца ад пачуцця адзіноты і неразумення з боку іншых.
Да таго ж пры аддзяленні працуюць псіхалагічны клуб “Шлях да сябе” і аб’яднанне для бацькоў “Сямейны савет”, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Свае здольнасці можна раскрыць і ўдасканаліць праз наведванне гурткоў, сярод якіх спартыўны, камп’ютарны, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сацыяльна-бытавой адаптацыі, эстэтычнага выхавання, паліграфічны і іншыя.
Мы запрашаем усіх жадаючых весці цікавы і актыўны лад жыцця. Зрабіце свой свет лепей разам з намі!
Ірына Максімовіч,
загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *