Тэлефон міліцыі 102

Человек и закон

Хроніка здарэнняў

• На незаконнай справе папаліся механізатары адной з гаспадарак раёна. Перавозячы сена на склад прадпрыемства, 11 рулонаў на суму 1800000 рублёў яны так і не давезлі да месца прызначэння.

• У міліцыю паступіла паведамленне, што падчас знаходжання на дыскатэцы ў РДК у адной з наведвальніц з сумачкі зніклі мабільны тэлефон і фотаапарат на суму больш за 4 млн. рублёў.

• У Браслаўскі РАУС звярнулася жыхарка агр.Слабодка. Жанчына паведаміла, што ў яе з дому знік мабільны тэлефон. Супрацоўнікам міліцыі ўдалося хутка затрымаць злачынцу. Ім аказаўся жыхар гэтага ж аграгарадка. Ён прызнаўся, што будучы п’яным украў тэлефон.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *