Пажадала стаць незалежнай

Власть и общество

IMG_4551 (Small)«З любоўю да дзяцей» — такая традыцыйная акцыя рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» прайшла па ўсёй краіне. Яе мэта — павіншаваць кожнага малыша, які нарадзіўся ў Дзень Незалежнасці. У гэты дзень больш за 1500 маці па ўсёй Беларусі атрымалі падарункі.
У браслаўскім радзільным аддзяленні ў гэтае дзяржаўнае свята нарадзілася яшчэ адна беларусачка. Таму віншаванні з нараджэннем дачкі Кацярына Паўловіч прымае не толькі ад самых блізкіх.
Старшыня раённага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Яраслаў Сапель завітаў да шчаслівай маці, каб выказаць цёплыя словы і ўручыць падарунак.
У падарунак выбралі тое, што для маладой маці асабліва актуальна, — камплект бялізны для нованароджаных і прыгожы букет кветак.
Кацярына жыве з мужам у Браславе, працуе дырэктарам РФСК «Дрывяціч». Нараджэнне дачкі менавіта 3-га ліпеня стала прыемнай нечаканасцю. «Мая дачка нарадзілася ў Дзень Незалежнасці. Пажадала стаць незалежнай, — кажа Кацярына. — Гэта шчаслівы збег абставін, да таго ж у дзіцяці заўсёды ў дзень нараджэння будзе выхадны. Вельмі прыемна, што ў нашай дзяржаве як маці, так і дзетак, адорваюць увагай.»

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *