Памнажаюць традыцыі маладзёжнага руху

Актуальное

IMG_4622 (Small)У любога свята свой каларыт. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – урачыста строгі і адначасова душэўны, са сваімі традыцыямі, у якія кожны год дабаўляюцца яркія фарбы.
Старт урачыстасцям, якія прайшлі ў Браславе з нагоды Дня Незалежнасці, далі актывісты раённай грамадскай арганізацыі БРСМ 2 ліпеня, якія правялі акцыю “За Беларусь!”.
Маладыя людзі ў футболках з лагатыпам БРСМ віншавалі браслаўчан і гасцей горада з надыходзячым святам і ўручалі ім запрашальныя паштоўкі на ўрачыстасці і канцэрт з гэтай нагоды. У асноўным яны пабылі ў найбольш ажыўленых месцах райцэнтра – каля магазінаў “Бярэжжа” і “Віталіч”, каля раённага вузла паштовай сувязі.
Людзі з радасцю і ўсмешкай на вуснах сустракалі актывістаў, дзякавалі ім за запрашэнні і жадалі ўсяго найлепшага ў жыцці.

Тэкст і фота
Зінаіды Палулех.

IMG_4629 (Small)