Не ўяўляе сябе на іншым месцы

Актуальное

IMG_4572 (Small)Тарэса Залуцкая — загадчыца магазіна «Ветразь». Звыш 20 гадоў жанчына прысвяцілі дзяржаўнаму гандлю, таму дасканала ведае ўсе тонкасці сваёй працы і не ўяўляе сябе на іншым месцы. Заўсёды ветліва і ўважліва ставіцца да пакупнікоў, дасць параду, што лепш набыць.
Пасля рэканструкцыі магазіна значна павялічылася яго плошча. Гэта дало магчымасць пашырыць асартымент тавару, дзякуючы чаму ўзрос тавараабарот. Калі раней ён складаў 5,7 млн. руб. у дзень, то сёння паказчык дасягнуў 15,6 млн., што, канечне, добра адбіваецца на зарплаце работнікаў. Таму яны вельмі паважліва і з удзячнасцю адносяцца да свайго загадчыка.
Тарэса Залуцкая характарызуецца кіраўніцтвам райспажыўтаварыства як добры спецыяліст, вопытны і адказны работнік. А за 2012 год магазін «Ветразь» стаў пераможцам у раённым спаборніцтве сярод гарадскіх арганізацый галіны гандлю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *