Каўказскі наплыў

Актуальное

1361890821543921Ноччу першага ліпеня полацкія пагранічнікі зноў спынілі спробу незаконнага перасячэння беларускай мяжы групай нелегалаў.
На гэты раз у 1,5 км ад мяжы ў Браслаўскім раёне вайскоўцы ў зялёных фуражках затрымалі двух выхадцаў з Каўказа. Мужчыны аказаліся грамадзянамі Грузіі, і, як і іх папярэднікі, марылі знайсці лепшыя ўмовы жыцця ў краінах Еўрасаюза.
За парушэнне мяжы нелегалы будуць прыцягнуты да адказнасці, іх чакае штраф і дэпартацыя з краіны. А разам з імі за свае справы давядзецца адказваць і беларусу. Ён на сваім аўтамабілі прывёз грузінаў у прыгранічча.
Увогуле за 6 месяцаў бягучага года полацкімі пагранічнікамі затрымана больш за 40 парушальнікаў мяжы (для параўнання: за 12 месяцаў 2012 года – 94).
Большасць з затрыманых выхадцы з Каўказа. Яны ж выкарыстоўваюць нашу краіну як свайго роду платформу для далейшай перапраўкі ў краіны Еўропы. А між тым гэта адмоўна ўплывае на шэраг фактараў.
Па-першае, гэта звязана з павышэннем узроўню злачыннасці. Нелегалы з Каўказа, як толькі трапляюць у нашу краіну, пачынаюць прадумваць план нелегальнай перапраўкі ў краіны ЕС. І гэта займае пэўны час. У пошуках сродкаў для існавання некаторыя з іх учыняюць злачынствы.
Па-другое, у прыгранічных раёнах Беларусі жывуць людзі, якія за ўзнагароджанне дапамагаюць нелегалам перасячы мяжу. Такія выпадкі здараюцца даволі часта. Нашы грамадзяне між тым не разумеюць, што яны могуць не толькі не атрымаць узнагароджанне, а трапіць у бяду. За такую дзейнасць заканадаўствам нашай краіны прадугледжана адказнасць, у пэўных выпадках нават крымінальная.
Заканадаўствам Літвы і Латвіі ужо прадугледжана крымінальная адказнасць за парушэнне мяжы з рэальным тэрмінам пазбаўлення волі.
Зараз нелегальная міграцыя ў Беларусі носіць стыхійны характар. з-за шэрагу фактараў, якія негатыўна ўплываюць на розныя сферы дзейнасці краіны, органамі пагранічнай службы распрацоўваюцца прапановы зрабіць больш жорсткай адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы аховы мяжы.
Таму не лішнім будзе яшчэ раз нагадаць нашым грамадзянам, што не трэба дапамагаць нелегалам у іх незаконнай справе. Гэта можа дрэнна скончыцца для вас. А калі ж вы заўважылі падазроных асоб паблізу мяжы, неадкладна паведамляйце пра гэта пагранічнікам.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *