Дзівосны транспарт

Актуальное

IMG_5055 копияЭкатаксі на “Славянскім базары” курсіруюць другі год запар. Гэты новы від транспарту прапанаваў гараджанам і гасцям паўночнай сталіцы Беларусі прадпрымальнік з Мінска. Тры арыгінальныя машыны вазілі пасажыраў па прагулачным маршруце – ад гарадской ратушы да драматычнага тэатра. Жадаючых пракаціцца на своеасаблівым веларыкшы было шмат, асабліва такая прагулка падабалася дзецям.
Вадзіцелі, як расказваў журналістам мінчанін, маюць вадзіцельскае пасведчанне, бо экатаксі не зусім веласіпед. Калі ёсць нават невялікі пад’ём, даводзіцца задзейнічаць электрарухавік, інакш такую машыну, толькі круцячы педалі, з месца не зрушыш. Па словах прадпрымальніка, ён разважае над тым, каб арганізаваць службу экатаксі на пастаяннай аснове. Пакуль жа супрацоўнікі службы гатовы выехаць у любы рэгіён па заказе ўстаноў, арганізацый ці прыватных асоб.
Тэкст і фота
Зінаіды Палулех.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *