Для камфорту і ўтульнасці ў дамах

Актуальное

IMG_5229У раённым спаборніцтве па выніках работы за мінулы год у намінацыі “Гандаль” лепшым сярод магазінаў індывідуальных прадпрымальнікаў прызнаны «“Мэблевы цэнтр “Ірбіс-плюс””. Размясціўся ён у памяшканні былой кулінарыі, што па вуліцы Ленінскай. Напачатку яго гаспадары Дзмітрый Аўчарэнка і Андрэй Лібік прыклалі нямала намаганняў, каб зрабіць унутраны капітальны рамонт, а пазней узяліся і за абнаўленне знешняга фасаду. Будынак стаў сапраўдным упрыгажэннем вуліцы Ленінскай. Размяшчаецца гэта гандлёвая кропка ў шматлюдным месцы, побач з царквой і касцёлам, таму цяпер яго гаспадарам сапраўды не сорамна ні перад браслаўчанамі, ні перад пакупнікамі.
На гандлёвым мэблевым рынку раёна “Ірбіс-плюс” працуе трэці год. Пачыналі свой уласны бізнес А. Лібік і С. Аўчарэнка з гандлю корпуснай мэбляй, фурнітурай. Цесныя дзелавыя сувязі наладжаны ў іх з партнёрамі-вытворцамі з Мінска, Лепеля, іншых гарадоў рэспублікі. Але з першых дзён прадпрымальнікі выношвалі ідэю наладзіць не толькі гандаль прадметамі інтэр’еру, але і ўласную вытворчасць. І яна наладжана. Цэх па вытворчасці шафаў-купэ, кухань, камодаў і іншых прадметаў інтэр’еру знаходзіцца ў Разэце. Працуюць там 5 чалавек. Па заяўцы пакупніка і па яго пажаданнях тэхнолаг Сяргей Марозаў распрацуе ўзор мэблі, а майстры ўвасобяць задумку і дызайн. Жадаючых набыць корпусную мэблю вытворчасці “Ірбіс-плюс” шмат як сярод жыхароў нашага раёна, так і суседніх. Існуе нават чарга, бо той, хто сам карыстаецца гэтай мэбляй ці бачыў яе ў знаёмых, задаволены якасцю, цаной і абслугоўваннем браслаўскіх прадпрымальнікаў.
Сёння не сакрэт, што абнавіць мэблю хочацца многім з нас, стварыць тым самым у сваіх дамах і кватэрах утульнасць і камфорт. Праўда, не адразу гэта атрымліваецца з-за недахопу сродкаў. А калі ўлічыць, што асноўнымі пакупнікамі мэблі з’яўляюцца маладыя сем’і, якія толькі пачынаюць абжывацца, магазін гатовы прапанаваць ім шэраг паслуг і прэферэнцый па абслугоўванні. Пакупку можна набыць у крэдыт. Яго непасрэдна ў магазіне аформяць за паўгадзіны пры прад’яўленні пашпарта без даведак пра даходы і паручыцеляў. Той, хто пажадае, мае магчымасць набыць тавар у растэрміноўку. 30% кошту тавару трэба ўнесці адразу, а потым чатыры месяцы запар без працэнтаў плаціць аднолькавую суму. Пры аднаразовай аплаце за мяккую мэблю пакупнік атрымлівае скідку 5%. Да таго ж мэблю па горадзе даставяць бясплатна транспартам “Ірбіс-плюса”, а па раёне за цану па дамоўленасці абодвух бакоў.
Самі майстры фірмы займаюцца і зборкай корпуснай мэблі ўласнай вытворчасці.
Дарэчы, у “Ірбіс-плюсе” можна па індывідуальны заказе вырабіць і мяккую мэблю. Падабраць па густу тканіну, фурнітуру. Такая паслуга таксама запатрабавана.
Сваю справу А. Лібік і Д. Аўчарэнка пачыналі разам з блізкімі сваякамі, на якіх, былі ўпэўнены, можна разлічваць у любой сітуацыі. Цяпер у фірме працуюць 14 чалавек, але людзі прыйшлі адказныя, добрыя спецыялісты, надзейныя калегі. Сваім рабочым месцам тут кожны даражыць, бо разумее, што ёсць і яго ўклад у заслузе прэстыжу “Ірбіс-плюса”.

Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *