Дэмаграфічная сітуацыя застаецца складанай

Власть и общество

IMG_4593Падчас чарговага адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйныя групы райвыканкама на сустрэчах з працоўнымі калектывамі вялі размову ў асноўным пра дэмаграфічную бяспеку. Адна з іх на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Шматавым завітала да працаўнікоў хлебазавода.
У пачатку размовы Сяргей Шматаў адзначыў, што дэмаграфічная сітуацыя ў раёне па-ранейшаму застаецца складанай, бо характарызуецца нізкім узроўнем нараджальнасці і высокім — смяротнасці. У прыватнасці, у першым паўгоддзі нарадзіліся толькі 129 дзяцей (за такі ж перыяд 2012 г. — 148), а памерлі 310 (у 2012 г. — 263).
Больш за ўсё памерла людзей па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту, затым — па старасці, а вось на трэцім месцы — ад знешніх прычын, такіх як атручванне алкаголем, суіцыд, гібель на пажарах. Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу на прымаемых мерах, рэалізацыя якіх можа ўплываць на стан здароўя людзей і папярэджванне цяжкага траўматызму.
На стане здароўя, безумоўна, сказваюцца ўмовы працы. Для сельгасвытворцаў, дзе часцей за ўсё здараюцца выпадкі траўматызму, у апошні час яны значна палепшаны за кошт абнаўлення сельгаспрадпрыемстваў сучаснай тэхнікай. Завершана і рэканструкцыя 11 малочнатаварных ферм з тэхнічным пераўзбраеннем. Яшчэ на 4 фермах устаноўлены малакаправоды, што дазволіла ўдасканаліць умовы працы для 20 аператараў машыннага даення. Для 56 працуючых у шкодных умовах на філіяле Глыбоцкага МКК палепшацца ўмовы працы ў выніку хуткага завяршэння поўнай рэканструкцыі малочнага завода. І на іншых прадпрыемствах з пачатку года адрамантаваны 23 санітарна-бытавыя і дапаможныя памяшканні, што таксама садзейнічае здаровым умовам працы.
Адной з важнейшых задач рэалізацыі дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі, адзначыў Сяргей Шматаў, з’язляецца пільная ўвага да сем’яў сацыяльнага рыску, бо менавіта ў іх максімальная рызыка для здароўя і жыцця дзяцей. Таму супрацоўнікі адукацыі, РАУС, сельвыканкамы, медработнікі сумесна кантралююць умовы жыцця і выхавання ў такіх сем’ях. Пры гэтым Сяргей Шматаў выказаў вялікую занепакоенасць распаўсюджванню такой сацыяльна небяспечнай з’явы, як бытавое п’янства, у выніку якога непрыкметна для грамадства співаюцца цэлымі сем’ямі.
Раённая ж улада ў цеснай звязцы з усімі зацікаўленымі службамі імкнецца разнастайнымі сродкамі прапагандаваць менавіта паспяховае бацькоўства. Пры гэтым не застаюцца без увагі і адзінокія пажылыя грамадзяне, інваліды. Напрыклад, тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выдзелена 150 млн. руб. на рамонт у іх домаўладаннях пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У дадатак да сказанага галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Макарэвіч патлумачыў, што апошнім часам прадпрымаюць медыкі для паляпшэння медабслугоўвання жыхароў раёна, а начальнік РАУС Вячаслаў Грышчанка — пра меры па папярэджванні злачыннасці, у тым ліку і змяншэнні рызыкі гібелі людзей ад знешніх прычын.

Казімір Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *