Да ўрача праз Інтэрнэт

Актуальное

З кожным днём пашыраецца спектар паслуг праз Інтэрнэт. Канечне вельмі зручна , седзячы на канапе, аплаціць паслугі ЖКХ, тэлефона і інш. А зусім нядаўна ў райбальніцы запушчана праграмнае забяспячэнне і пакуль што адзінае ў вобласці, дзякуючы яму можна заказаць талон да ўрача праз Інтэрнэт. Так што дыстанцыя паміж урачом і пацыентам значна скарочана.
Праграма распрацавана фірмай МАПСОФТ, якая займаецца праектамі па аўтаматызацыі дзейнасці медыцынскіх устаноў, і аплачана ўласнымі сродкамі райбальніцы.
Запіс да ўрача выконваецца на сайце TALON.BY. Пацыент можа самастойна выбраць патрэбнага спецыяліста і час яго наведвання. Указаны толькі тыя ўрачы, якія вядуць прыём. Калі вашага лечачага ўрача няма ў спіску, ён або ў водпуску або па якім-небудзь прычынам не прымае. Калі ўсё гэта выбрана, ўводзіце свае даныя, і ваша заяўка высвечваецца на камп’ютары ў рэгістратуры паліклінікі.
За 15 хвілін да назначанага часу вы забіраеце талон і ідзяце да ўрача. Усё вельмі проста.
Аднак трэба ведаць, што атрымаць электронны талон могуць толькі тыя, хто зарэгістраваны ў базе даных раённай паліклінікі і квота першаснага прыёму праз Інтэрнэт ўсяго 40% ад усіх талонаў.
Да верасня гэтая праграма выкарыстоўваецца ў тэставым рэжэме, г. зн. могуць быць збоі і адключэнне.
У далейшым у сэрвіс плануецца дадаць паслугі вызаву ўрача на дом.
Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *