Ці не пара дамовіцца

Актуальное

IMG_5218 (Small)Нядаўна ад знаёмых турыстаў, якія заязджалі паабедаць у кафэ “Кавярня” пачуў нараканні наконт засмечанасці тэрыторыі вакол гэтай кропкі прыдарожнага сэрвісу. Каб пераканацца ў праўдзівасці іх слоў, дні праз два наведаў узгаданы аб’ект і ўбачыў даволі непрыглядны малюнак — засмечаную пляцоўку для стаянкі машын, гару ПЭТ бутэлек і цэлафанавых пакетаў са смеццем на горцы ля стала (на здымку).
Тут жа адшукаў гаспадара кафэ Ігара Мацешу і пачуў ад яго даволі цікавыя тлумачэнні. Аказваецца, стаянка належыць ДЭУ-34, тэрыторыя, дзе стаіць стол з лаўкамі — нацыянальнаму парку, стол жа яго, які ён па дабраце сваёй устанавіў дзеля зручнасці турыстаў. Яго ж тэрыторыя прыбрана. Сапраўды, афіцыйна адведзены пад сервісную кропку ўчастак дагледжаны і прыбраны.
Пасля гэтых тлумачэнняў адразу ж успомнілася прыказка пра сем нянек, у якіх дзіця без вока.
Але ж узгаданы пункт харчавання і адпачынку — гэта твар нашага горада і раёна. І нягодна сустракаць гасцей такім вось бескультур’ем. Мо варта ўсім тром зацікаўленым бакам сесці за “стол перамоў” і знайсці нейкі кампраміс. Мо ў гаспадара кавярні ёсць падсобны рабочы, якому трэба даплаціць грошы двум другім уладальнікам тэрыторый, каб ён падтрымліваў чысціню, ці знайсці іншае выйсце. Варыянтаў можа быць некалькі. У адным толькі ўпэўнены: пакуль на ўзгаданых аб’ектах не з’явіцца адзін гаспадар, так і будзем сустракаць гасцей “смеццем у твар”. Для іх няма ніякай розніцы, хто гаспадар на той ці іншай тэрыторыі. Негатыўнае ці пазітыўнае ўраджанне застаецца ад агульнаўбачанага.

Аляксандр Азевіч.
Фота аўтара.IMG_5220 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *