У аўтаматызаваным рэжыме

Главное

IMG_5050 копияПоўная рэканструкцыя Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння — пачаліся пуска-наладачныя работы. І першае малако сорту экстра 24 ліпеня паступіла на сыравыраб, дзе на працягу некалькіх гадзін праходзіла варка сыру. Затым сырнае зерне накіравалася па лінейнай стужцы на фармуючую калону, дзе сырная маса набыла акруглую форму, прайшла праз прэс, электроннае ўзважванне і выйшла на разгрузку ў салільнае аддзяленне на пасолку.
Праз 2 дні свежазвараны сыр сустрэне камера даспявання, там у залежнасці ад віду цвёрдага ці паўцвёрдага сыру ён будзе даспяваць ад 15 да 60 сутак. А пробная яго партыя разлічана на 20 сутак, пасля чаго атрыманая прадукцыя пройдзе даследаванне, перш за ўсё на адпаведнасць санітарна-гігіенічным патрабаванням.
Усе тэхналагічныя працэсы зманціраванай сыраварнай лініі іспанскай фірмы “Fibosa” адбываюцца ў аўтаматызаваным рэжыме. Асаблівасць яе таксама ў наяўнасці тунэлю сушкі сыру, металадэтактару (выпадковая, напрыклад, трубка не прамільгне незаўважанай), аўтаматызаванай сістэмы абгорткі прадукцыі. Праектная магутнасць лініі — 10 т цвёрдых і паўцвёрдых гатункаў сыроў у суткі.
Хочацца пажадаць мясцовым сыраварам удачы падчас пуска-наладачных работ, каб браслаўчане і не толькі яны змаглі хутчэй паспрабаваць асаблівы смак новага прадукту пад гандлёвай маркай “Аляксандраўскія сыры”.
Казімір Пятушка.
Фота аўтара.