Хроніка здарэнняў

Актуальное

63ee76a6c4f029c0661b1f090cfb4912_m• Хваля крадзяжоў зноў пракацілася па раёне. Так, у Браслаўскі РАУС звярнуўся пенсіянер з г. Паставы. Мужчына паведаміў пра тое, што пакуль некалькі дзён не з’яўляўся на сваёй дачы ў в. Баркоўшчына, невядомы скарыстаўся гэтым. Злодзей зняў дзверы і знайшоў чым пажывіцца на дачы – вынес рэчаў на суму больш за 4 млн. рублёў.
• Ад рук злодзея пацярпела і пенсіянерка з агр. Друя. Літаральна на гадзіну яна пакінула незачыненым свой дом. А калі вярнулася, не знайшла ў доме мабільнага тэлефона. Хутка затрымалі і злодзея, ім аказаўся работнік ААТ “Друйскі”, у яго і знайшлі ўкрадзеную рэч.
• У міліцыю паступіла паведамленне і ад жыхаркі в. Мікалаюнцы. Пенсіянерка расказала супрацоўнікам міліцыі пра тое, што ў яе з дома ў в. Карасіна ўкралі кашалёк з дакументамі і грашыма. Пазней стала вядома, што рэчы і грошы на суму больш за мільён рублёў прыхапіла з сабой жыхарка в. Мікалаюнцы, якая заходзіла да пенсіянеркі ў госці.
• Яшчэ адзін крадзеж адбыўся ў в. Медзюкі. У Браслаўскі РАУС звярнулася жыхарка Латвіі, якая паведаміла, што пакуль адсутнічала ў сваім доме, невядомы вынес адтуль рэчы на суму больш за 500 000 рублёў. Злодзея затрымалі па гарачых слядах, ім аказаўся непрацуючы жыхар агр. Опса.
• У РАУС паступіла паведамленне пра ДТЗ на перакрыжаванні вуліц Юбілейная–Садовая–Дзяржынскага г. Браслава і пацярпелага. Жыхар г. Мінска не палічыў патрэбным звярнуць увагу на дарожныя знакі і, рухаючыся па другараднай дарозе, наехаў на вадзіцеля мапеда. У выніку апошні з траўмамі быў дастаўлены ў ЦРБ.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.

Па зводках РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *