Тытунёвы паток і чарговы нелегал

Человек и закон

pogr_02На мяжы па-ранейшаму неспакойна, зноў і зноў мяжу штурмуюць жадаючыя незаконна пераправіць тавары і шматлікія нелегалы. Полацкія пагранічнікі, ў сваю чаргу, не губляюць пільнасці і аператыўна спыняюць такія факты.
Так было і на гэты раз. Ноччу 19 чэрвеня на тэрыторыі Браслаўскага раёна яны прадухілілі спробу незаконнай перапраўкі цыгарэт з беларускімі акцызамі на тэрыторыю суседняй Латвіі.
У лесе, недалёка ад мяжы, вайскоўцы ў зялёных фуражках знайшлі 18 корабаў цыгарэт розных марак, якія былі падрыхтаваны да перапраўкі. Груз, а гэта 9 тысяч пачак, быў канфіскаваны, зараз высвятляюцца абставіны таго, хто мог прыхаваць цыгарэты побач з мяжой.
Увогуле з пачатку года полацкімі пагранічнікамі спынена 48 спроб незаконнага перамяшчэння тытунёвай прадукцыі. А гэта 234 тысячы 545 пачак на суму больш за 1 млрд. 23 млн. рублёў.
У той жа дзень на тэрыторыі нашага раёна быў затрыманы грамадзянін Грузіі, які рухаўся ў бок беларуска-латышскай мяжы. У Еўропе, як водзіцца, жыхар Сухумі марыў знайсці лепшыя ўмовы для жыцця. Дакументаў, якія б пацвердзілі яго асобу, у мігранта пры сабе не было. Мужчына патлумачыў, што спаліў іх, магчыма, рана абрадаваўшыся, што ўвогуле трапіў на тэрыторыю Латвіі.
За спробу парушэння мяжы яго чакае штраф да 50 базавых велічынь і дэпартацыя.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *