Рыхтуй сані летам

Актуальное

8-44152-bigВынікі мінулага ацяпляльнага сезона і задачы па падрыхтоўцы аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна да наступнага былі разгледжаны 21 чэрвеня на планавым пасяджэнні райвыканкама.
Як адзначыў у час пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка, тэма гэта актуальная для ўсёй краіны. Кожны год у час падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона перыяду, нягледзячы ні на якія цяжкасці, трэба зрабіць усё неабходнае, какб у халады не здаралася аўральных сітуацый. І дзякуючы планамернай рабоце досыць суровую зіму браслаўчане перажылі без аварый на цеплавых сетках і перабояў у цеплазабеспячэнні. А на скаргі, якія раз-пораз узнікалі ад насельніцтва, аператыўна рэагавалі.
Пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду 2012-2013 гг. зарэгістравалі ў органах Дзяржэнерганагляду 100% спажыўцоў цеплаэнергіі і ведамасных цеплакрыніц. У адпаведнасці з графікам ідзе іх афармленне і зараз.
Асаблівую ўвагу Андрэй Давыдзенка надаў беражлівасці паліва-энергетычных рэсурсаў і выкарыстанню мясцовых відаў паліва, бо гэта прамы шлях эканоміі сродкаў. Розніца паміж сабекоштам цеплаэнергіі і аплатай за яе спажыванне кладзецца на бюджэт, таму неаднаразова падкрэсліваў рацыянальнасць яе спажывання. І трэба сказаць, што па сістэме ДП «Браслаў-камунальнік» страты цеплаэнергіі ў мінулым ацяпляльным сезоне склалі 17,1% (у папярэдні перыяд — 19%), у той час як у асабістых раёнах вобласці перавышалі і 25%.
У лідарах «Браслаў-камунальнік» і па выкарыстанні мясцовых відах паліва — дроў, торфабрыкету, шчапы, апілак, стружкі (57,9%). Напрыклад, у выніку даводкі да ладу катла на цэнтральнай кацельні расхлд паліва за мінулы ацяпляльны сезон склаў 1146т ўмоўнага паліва прыроднага газу, а 2342т МВП. З улікам таго, што сабекошт цеплаэнергіі на газе 510 тыс. руб., а на МВП — 372 тыс. руб., эканамічны эфект, як кажуць, бачны простым вокам.
Дарэчы, сярод шматлікіх задач на бліжэйшы ацяпляльны сезон, сярод якіх выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнні на мінус 8%, эканомія 443т у.п., замена 3 км цеплавых сетак на Пі-трубы, катлоў і помпавага абсталявання на энергазберагальныя і шмат іншых, значыцца і давядзенне выкарыстання МВП аж да 63,4%.
Увогуле ж пасля даклада А.Давыдзенкі абмяркоўваліся праблемныя моманты, вырашэнне якіх да пачатку ацяпляльнага сезона дазволіць браслаўчанам перазімаваць нармальна, утульна і камфортна.

Казімір Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *