Рэгуляванне колькасці бабра

Актуальное

1741825_88088486У апошнія гады ў шэрагу рэгіёнаў склалася напружаная сітуацыя, звязаная з распаўсюджваннем рачнога бабра. Вядомы выпадкі, калі жывёла наносіла шкоду сельскагаспадарчым і лясным угоддзям, меліяратыўным і дарожным збудаванням.
Між тым, пастановай саўміна №126 ад 30.01.2008 года зацверджаны “Правілы рэгулявання распаўсюджання і колькасці дзікіх жывёл”. Дакументам прадугледжана, што камісіі па папярэджанні шкоды ад паляўнічых жывёл, створаныя райвыканкамамі, абавязаны адзначыць участкі, у тым ліку водныя, дзе пасяленне баброў не дапускаецца. Пры наяўнасці на такіх участках бабровых нор і хатак камісіяй складаецца акт, які рэгламентуе мерапрыемствы па рэгуляванні колькасці жывёлы, іх выканаўцаў і тэрміны. Акты абследавання зацвярджаюцца мясцовымі выканаўчымі органамі. Аднак варта мець на ўвазе, што ў перыяд з 1 кастрычніка па 1 чэрвеня разбурэнне нор і хатак без папярэдняй выемкі жывёлы і перамяшчэння яе ў іншае месца забаронена.
Планы рэгуляванне колькасці бабра павінны абапірацца на дакладныя лічбы па ўліку жывёлы. У сувязі з гэтым арандатарам паляўнічых угоддзяў трэба весці якасны ўлік у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам лясной гаспадаркі.
Даручэннем саўміна №06/201-212 ад 05.01.2013 прадугледжаны і парадак выдалення баброў і іншых дзікіх жывёл з тэрыторыі населеных пунктаў і дачных кааператываў. Так, мясцовымі выканаўчымі органамі павінны быць створаны адпаведныя камісіі. У іх склад рэкамендавана ўключаць прадстаўнікоў лясгасаў, ветэрынарных станцый, прадпрыемстваў ЖКГ, аддзелаў па НС, інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Пры выяўленні фактаў знаходжання дзікіх жывёл у населеных пунктах, ці знаходжанні іх у цяжкім становішчы, грамадзяне могуць звярнуцца ў выканкам, РАНС, лясгас, інспекцыю па ахове прыроды.

Васіль Мацук,
начальнік Браслаўскай міжраённай інспекцыі АЖіРС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *