Ноч выдалася неспакойная

Человек и закон

a_8316e7edПа стане на 26 чэрвеня полацкімі пагранічнікамі спынена 65 спроб перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму больш за 1 млрд. 914 млн. беларускіх рублёў.
А ноччу 26 чэрвеня нават двойчы вартавым мяжы давялося праяўляць пільнасць і спыняць незаконны правоз партый цыгарэт з Беларусі ў Латвію.
У першым выпадку на чыгуначнай станцыі Бігосава ў 2-х грузавых вагонах пад вугалем быў знойдзены 61 кораб цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Стары правераны спосаб – пераправа тытунёвай прадукцыі ў вагоне – зноў аказаўся непаспяховым для кантрабандыстаў. Давесці справу да канца правапарушальнікам і незаконна пераправіць за мяжу 30500 пачак цыгарэт не ўдалося. Тавар канфіскаваны, а асобы, якія маюць дачыненне да цыгарэт, высвятляюцца. Сума ацэнкі тавару склала 149 450 000 бел. рублёў.
Праз пэўны час, але ўжо ў аўтадарожным пункце пропуску “Урбаны” ў кабіне грузавога аўтамабіля “МАН”, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, былі знойдзены 572 пачкі цыгарэт з беларускімі акцызамі. Пасля затрымання аўтамабіль быў адпраўлены на паглыблены догляд.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *