IMG_4152 (Small)

На варце нашага здароўя

Актуальное

IMG_4152 (Small)Прафесія медыцынскага работніка, напэўна, усё ж такі самая гуманная. Гэтыя людзі заўсёды на варце нашага здароўя — і ў будні, і ў святы. І за гэта ім — вялікі дзякуй.
У трэцюю нядзелю чэрвеня медыкі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Напярэдадні гэтага дня і ў актавай зале браслаўскай цэнтральнай бальніцы, дзе сабраліся шматлікія медыцынскія работнікі, адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт.
Першым выступіў галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Макарэвіч. Ён павіншаваў ўсіх з надыходзячым святам, пажадаў, нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці, цярпення і поспехаў у рабоце, чуласці да пацыентаў, светлага неба над галавой і добрага надвор’я не толькі на вуліцы, а і ў хаце, што вельмі важна.
Неад’емнай часткай любога прафесійнага свята з’яўляюцца не толькі віншаванні, а і ўзнагароды.
За прафесіяналізм, добрасумленную працу Ганаровай граматай ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама ўзнагароджаны Іван Дуткевіч, урач-хірург паліклінікі, Ірына Лапанэ, фельчар «Хуткай дапамогі», Марына Лушчык, аперацыйная медсястра.
Ганаровую грамату райвыканкама атрымаў Пётр Адамовіч, інжынер-энергетык, ад прафесіяналізму якога залежыць тэхнічнае забеспячэнне бальніцы.
Шмат медработнікаў раёна атрымалі граматы, удзячнасці, грашовы прэміі і ад кіраўніцтва ЦРБ. Лепшых з іх вырашана занесці на Дошку гонару ўстановы.
Затым музычныя і танцавальныя віншаванні дзіцячай школы мастацтва зліліся ў цікавы і шчыры канцэрт. Хвіліны радасці гледачам падарылі маленькія баяністы, вясёлая песня пра футбол і, канечне, выступленне танцавальна-харэаграфічнага калектыву.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.