На першым плане – праблемы людзей

Актуальное

IMG_4532 (Small)Выязное пасяджэнне прэзідыума райсавета, якое прайшло 26 чэрвеня ў Відзаўскім сельсавеце, пачалося з агляду шэрага аб’ектаў сацыяльнага і культурнага прызначэння — дома сямейнага тыпу, ясляў-сада, Дома культуры.
У прыватнасці дырэктар ДК Ганна Павініч паведаміла пра апошнія дасягенні творчых калектываў. Сёлета ДК прызнаны лепшым сярод сельскіх клубаў у рэспубліцы. Нядаўна Яна Павініч атрымала дыплом першай ступені на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні “Сівертон”, які праходзіў у Чарнігаве (Украіна)Яна ж узнагароджана прэміяй губернатара па падтрымцы маладой таленавітай моладзі.
Можна сказаць, узорны парадак па дагледжанасці тэрыторыі члены выязнога прэзідыума ўбачылі ля касцёла і ўчастковай бальніцы, а таксама ў в.Ліпалаты на сядзібах, дзе жывуць маладыя сем’і.
А на пленарным пасяджэнні размова ішла, як Відзаўскі сельсавет і сельвыканкам выконваюць закон “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”. На яго запрасілі дэпутатаў мясцовага Савета, старэйшын.
Старшыня сельвыканкама Мар’ян Хадасевіч акрэсліў асноўныя напрамкі дзейнасці Савета і савета грамадскага пункта аховы парадку, камісіі па справах непаўналетніх, добраахвотнай дружыны. Асобна спыніўся на тэме добраўпарадкавання.
Сельсавет у раёне самы вялікі па тэрыторыі, у яго складзе 115 населеных пунктаў, у 52 з іх налічваецца да 5 двароў, у 24 увогуле ніхто не жыве. Аднак і там трэба падтрымліваць парадак, на што трацяцца і сілы, і сродкі. І ў гэтай справе добрыя памочнікі дэпутаты і старэйшыны.Яны дапамагаюць спілоўваць аварыйныя дрэвы, знасіць лядашчыя пабудовы. Усяго ў сельсавеце 36 старэйшын, і большасць з іх — людзі адказныя, ініцыятыўныя, якія не застаюцца ў баку і ад арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў, садзейнічаюць ўмацаванню правапарадку і пажарнай бяспекі, змагаюцца з п’янствам.
Разам з тым пры падвядзенні вынікаў пасяджэння прэзідыума старшыні райсавета і райвыканкама Ніна Пучынская і Сяргей Шматаў адзначалі, што Відзаўскі сельскі Савет дэпутатаў недастаткова яшчэ працуе над папаўненнем бюджэту, па зборы сродкаў самаабкладання, продажы свабодных зямельных участкаў. Тут таксама самы нізкі паказчык у раёне па зборы малака ад насельніцтва. Таму ёсць дзе прыкласці свае намаганні. Варта таксама актывізаваць работу па добраўпарадкаванні асобных населеных пунктаў, рацыянальным выкарыстанні зямельных рэсурсаў, садзейнічаць развіццю сельскіх падсобных гаспадарак і вырашэнню іншых праблем жыццезабеспячэння насельніцтва.

Зінаіда Палулех.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *