Мова музыкі і танцаў не мае межаў

Актуальное

IMG_3797 (Small)Напярэдадні ўрачыстага адкрыцця “Зарніц” у райвыканкаме адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з краін блізкага і далёкага замежжа, якія прыехалі на свята, суседзяў раёна з Глыбокага, Верхнядзвінска і Шаркаўшчыны, сродкаў масавай інфармацыі.
Шаноўных гасцей павітаў страшыня райвыканкама Сяргей Шматаў. Пры гэтым нагадаў, што многія з тых, хто сёлета прыехаў і прывёз на “Зарніцы” творчыя калектывы, у кастрычніку мінулага года падчас міжнароднай канферэнцыі па трансгранічным супрацоўніцтве заклалі з туяў алею дружбы і партнёрства і выказаў удзячнасць удзельнікам фестывалю за тое, што ў чарговы раз наведалі Браслаў, каб гэту алею, вобразна кажучы, падтрымаць.
Адкрыццё 46 па ліку “Зарніц” супала з Міжнародным днём абароны дзяцей — будучыні любой краіны. Сяргей Шатаў павіншаваў усіх з гэтай знамянальнай датай. А жанчынам, што удзельнічалі ў прэс-канферэнцыі, ад імя старшыні райвыканкама ўручылі кветкі.
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў зазначыў, што Віцебшчына па праву лічыцца самай фестывальнай у рэспубліцы. Срод шматлікіх сучасных свят мастацкай творчасці “Браслаўскія зарніцы” маюць, бадай, самыя даўнія традыцыі не толькі ў вобласці, але і ў краіне. Такое свята дазваляе праілюстраваць творчы каларыт розных нацыянальнасцей.
Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгапілсе Юрый Давыдоўскі заўважыў, што наладжаныя сувязі паміж рэгіёнамі розных краін часам задаюць тэмы і рытм міждзяржаўнаму супрацоўніцтву. Такія ж фестывалі, як “Браслаўскія зарніцы” яднаюць людзей.
Увогуле ж можна сказаць, што размова на прэс-канферэнцыі ішла менавіта пра тое, што мова музыкі і танцаў не мае граніц. “Ёсць такое паняцце, як адзіная прастора культуры, якая не разлучаецца ні палітычнымі і дзяржаўнымі схемамі, ні граніцамі. І мы радыя і ўдзячныя за тое, што нас запрашаюць на свята народнага мастацтва,” — гэтыя словы старшыні Рэзекненскай краявой думы Райманда Алёхна чырвонай ніткай праходзілі праз дыялог удзельнікаў прэс-канферэнцыі.
Ужо традыцыйна склалася так, што падчас “Браслаўскіх зарніц” завязваюцца новыя сувязі. Напрыклад, упаўнаважаны прадстаўнік губернатара Ларыйскай вобласці з Арменіі Саак Антанасян паведаміў, што ён правёў перагаворы са старшынёй Опсаўскага сельвыканкама, у выніку якіх у бліжэйшы час павінны з’явіцца першыя сельскія пабрацімы — Опсаўскі сельсавет і абшчына “Куртан” Ларыйскай вобласці. Акрамя таго, Кансталінская школа аб’яднаецца з адной са школ паблізу горада пабраціма Сцяпанавана па стварэнні міжнароднага праекта — дзіцячага турыстычнага класцера. У ажыццяўленні не толькі культурных, але і эканамічных, інвестыцыйных праектаў з беларусамі, у тым ліку і з браслаўчанамі. Саак Антанасян бачыць вялікую перспектыву, бо як прадстаўнік мясцовай улады з Арменіі і бізнесмен разважае так: “Мне тут лёгка дыхаецца, а калі лёгка дыхаецца, значыць, я дома”.
Пасля прэзентацыйнага прагляду дакументальнага фільма пра сінявокую Браслаўшчыну кіраўнік раёна запрасіў дэлегацыі на урачыстае адкрыццё “Браслаўскіх зарніц”.
Казімір Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *